Ніва № 13 (3542), 31 сакавіка 2024 г.

Што могуць каралі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У Бруселі на Узгорку мастацтваў помнік ездака на амаль панылым масіўным кані. Дагэтуль бачылася мне — адно толькі на карцінках — ездакоў на ўздыбленых скакунах. І надпіс — Albert. У закутках маёй памяці тое імя асацыявалася мне з тамашнім каралеўскім. І зрабілася крыху няёмка, паколькі ў той жа памяці быў і непрыемны асадак пра ганебныя ўчынкі брусельскіх паноў у былой бельгійскай калоніі ў экватарыяльнай Афрыцы...

З Вікіпедыі: «Альберт I (фр.: Albert I; 8 красавіка 1875, Брусель — 17 лютага 1934, паблізу Марш-ле-Дам) — кароль бельгійцаў з 17 снежня 1909 года. З Саксен-Кобург-Гоцкай дынастыі. Сын графа Філіпа Фландрскага і прынцэсы Марыі Гогенцолерн-Зігмарынген, пляменнік бельгійскага караля Леапольда II. Увайшоў у гісторыю сваёй роляй у Першай сусветнай вайне». І ніводнага заганнага слова.

Тады трэба было пацікавіцца ягоным папярэднікам на бельгійскім троне, згаданым Леапольдам ІІ. У Вікіпедыі пра яго даволі стрымана: «Леапольд II (фр.: Léopold II; 9 красавіка 1835 — 17 снежня 1909) — кароль бельгійцаў з 17 снежня 1865 г., з Саксен-Кобургскай дынастыі, сын Леапольда I і Луізы Марыі Арлеанскай. Вядомы дзейнасцю па захопе басейна ракі Конга. Па яго ўказанні там былі ўладкаваны рознага роду камерцыйныя кампаніі, якія праводзілі жорсткую эксплуатацыю насельніцтва (аж да генацыду) і багаццяў рэгіёна, а з 1885 па 1908 гады існавала Свабодная дзяржава Конга, якая з’яўлялася асабістым уладаннем і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF