Ніва № 13 (3542), 31 сакавіка 2024 г.

Надзея (працяг з «Нівы» № 12)

Віктар САЗОНАЎ

Валерка паглядзеў на Юрася як на іншапланецяніна. Не верыў да канца, існуе ён насамрэч, ці не. І ці праўда такое гаворыць, ці толькі чуецца той абсурд. А можа гэта пасля каньяку Юрась у алкагольных глюках праяўляецца. Белая гарачка напэўна пачалася. А ў сапраўднасці той мо даўно ў Амерыцы, або яшчэ Гародню не пакідаў. Варта было праверыць.

Хірург падышоў да рукамыйніка і добра абмыў аблічча халоднай вадой. Рэчаіснасць не памянялася. Валерка паглядзеўся ў люстэрка праз зробленую ім жа галавой Юрася бліскучую павуціну і прыйшоў да высновы, што зашмат выпіў. З чаго зрабіў такую выснову і сам не ведаў. Другой геніяльнай высновай было тое, што Юрась усё ж такі існуе насамрэч, бо адлюстроўваецца праз тое ж бліскучае павуцінне. А здані і іншыя праявы такога роду ў люстэрках не бачныя. Гэта нават дзеці ведаюць.

— Ён жа нас на аперацыю выклікаў. І абяцаў так добра заплаціць, без усялякага там махлярства.

— Вось і я пра тое хацеў паразмаўляць з вамі, — ухапіўся за мажлівасць змяніць тэму Залескі. — Мы таксама ляцім у Амерыку рабіць аперацыю гэтаму Сымановічу. Ну, Наташу ён раней паклікаў. Зразумела, што з ёй пра ўсё ўжо дамовіўся. Можа і пра тое, як нас падмануць. Бо абяцанкі-цацанкі, а дурному радасць. Абяцаць можна ўсё. А як дойдзе да справы, скажа, што мы не так нешта зрабілі, умовы кантракта парушылі, і вытурыць назад без цэнта ў кішэні. А эміграцыйная служба ЗША паможа яму. Таму (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF