Ніва № 13 (3542), 31 сакавіка 2024 г.

10 фактаў з жыцця гісторыка і археолага Сяргея Дубінскага

Сяргей ЧЫГРЫН

Археолаг, гісторык і бібліёграф Сяргей Дубінскі (1884-1937) шмат мог зрабіць на ніве беларускай гісторыі і археалогіі. Але лёс яго быў вельмі трагічным. Ён нарадзіўся ў вёсцы Наройкі Сямятыцкага павета Падляшскага ваяводства. Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт. Склаў і выдаў першую „Бібліяграфію па археалогіі Беларусі і сумежных краін”. А 27 жніўня 1937 года нашага земляка расстралялі.

Прапаную чытачам „Нівы” 10 фактаў з жыцця і творчасці Сяргея Дубінскага.

1. Вучоба

Сяргей Дубінскі нарадзіўся ў сям’і праваслаўнага святара Антона Дубінскага, які служыў у царкве ў Наройках. Пасля заканчэння царкоўна-прыхадскога вучылішча ў Сямятычах, бацька накіраваў сына працягваць навучанне ў Віленскую духоўную семінарыю. Магчыма, ён пераканаў бацькоў ці з’явілася нейкая іншая прычына, але ў 1905 годзе ён ужо быў залічаны студэнтам медыцынскага факультэта Юр’еўскага ўніверсітэта. А потым пераводзіцца на гісторыка-філалагічны факультэт. Не вельмі юнаку падабалася там, таму ён у 1907 годзе пераводзіцца ў Пецярбургскі ўніверсітэт. Там беларуса вельмі зацікавіла археалогія, любоў да якой прывіў прафесар Аляксандр Спіцын (1858-1931). А ў 1909-1910 акадэмічным годзе быў набраны першы курс слухачоў па спецыяльнасці археалогія. Сярод 15 асоб апынуўся і наш зямляк.

2. Далёка ад Бацькаўшчыны

Пасля заканчэння ўніверсітэта Сяргей Дубінскі настаўнічаў спачатку ў Вільні ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF