Ніва № 13 (3542), 31 сакавіка 2024 г.

Ручнікі Аліны. Сустрэча ў Дубічах-Царкоўных

Марыя ТАМЧУК і А. Д.Я.

Гэта ўжо чацвёртая сустрэча дэпазітарыяў унясення «Бельскага рытуальнага ручніка» ў Нацыянальны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якая адбылася 21 сакавіка 2024 г. у Гмінным цэнтры культуры, спорту і адпачынку ў Дубічах-Царкоўных. Па запрашэнні дырэктара Міраславы Іванюк, ініцыятаркі гэтай задумы, прыехала этнограф Аліна Дэмбоўская-Янкевіч, якая на працягу многіх гадоў вядзе дзейнасць — выданні, выставы, даследчыя і адукацыйныя праекты, накіраваныя на папулярызацыю і абарону абрадавага ручніка ад забыцця.

Народны ручнік суправаджаў праваслаўных жыхароў Падляшша ў самыя важныя моманты іх жыцця, ад нараджэння да апошняга шляху. Ручнік сімвалізаваў жыццёвы шлях, на што ўказвала яго форма — доўгая прамавугольная паласа тканіны. Адзін канец сімвалізаваў жанчыну, другі — мужчыну, якія абараняюць і забяспечваюць дабрабыт і росквіт сям’і.

Аліна Дэмбоўская-Янкевіч у час прэзентацыі абмеркавала сімволіку ручніка, а таксама звычаі і абрады, у якіх ручнік выконваў і выконвае важную функцыю, а таксама дзеянні ўстаноў і прыватных асоб, якія маюць на мэце прасоўванне і абарону гэтай з’явы.

На сустрэчы прысутнічала група актыўных жанчын Гайнаўскага павета, для якіх важная спадчына продкаў. На сустрэчу завіталі прыхільніцы падляшскага ткацтва Крыстына Ходак і Малгажата Раманюк. Тут трэба сказаць, што абедзве майстрыхі паспяхова ткуць капы і палавікі.

Яўгенія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF