Ніва № 13 (3542), 31 сакавіка 2024 г.

Малебен за беларускі народ у царкве-вандроўніцы

У Беластоку святкаванне 106й гадавіны БНР працягвалася некалькі сакавіцкіх дзён. У нядзелю 24 сакавіка ў царкве св. апостала Іаана Багаслова памаліліся за беларускі народ і краіну. У час святой літургіі, ведзенай а. Маркам Ваўранюком, прагучалі чытанні Евангелля пра пакліканне Нафанаіла і малітвы пабеларуску ды пропаведзь на нядзелю Трыумфу Праваслаўя. Да слёз усхвалявала вернікаў малітва «Магутны Божа», якая лунала над гэтай «вандруючай царквой». Вернікі памаліліся за вязняў волі, якія адбываюць турэмныя тэрміны, а таксама за беларусаў, раскіданых па ўсім свеце, за іх волю, здароўе і ўдачу. На свяце, таксама Благавешчання Дзевы Марыі, былі прысутныя не толькі праваслаўныя беларусы. Праваслаўны прыход св. апостала і евангеліста Іаана Багаслова ў Беластоку — адзін з самых маладых праваслаўных прыходаў, хаця мае тут векавую традыцыю. Унутры захоўваюцца бясцэнныя мошчы святых лекараў Космы і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF