Ніва № 13 (3542), 31 сакавіка 2024 г.

Усякае зелле (7)

Ганна КАНДРАЦЮК

Ад таго часу, калі мы тапталі па падмоклых панадворках у пошуках чорных кніг, ці можа іх слядоў або і эманацыі, зляцеў амаль круглы год. У пакінутых агародчыках зноў пасля зімы прабіліся дзікія цюльпаны і атрутнае зелле, даказваючы проста і канчаткова, што ніякага канца не будзе. Заморская расліннасць прабілася быццам на смех народнай прыказцы, якую ў чорныя хвіліны паўтарае мудрая цётка Зося: Усяму на гэтым свеце ёсць свой канец!

Мы замест кропкі паставім у гэтым месцы шматкроп’е.

Гісторыя пра тры чорныя кнігі і іх герояў амаль год часу праляжала аблогам з за прывіду пэўнай канчыны, якая, здавалася, выспявала і пухла разам з гэтым не прыдуманым, спісаным з жыцця горкім аповедам. Усё праз шалапута Пеціка. Пад канец мінулай вясны ён задумаў пакончыць з сабой раз і назаўсёды, навязваючы вяроўку на сваю худую шыю. Вяроўку адабралі з яго прапітых дрыжачых рук і павязалі ёй меркаванага самагубца.

Праўда, не ўсе паверылі ў праўдзівасць намеру Пеціка. Для некаторых ён зладзіў хітранькі спектакль, і гэта быў ганаровы выхад з не надта ганаровай пасткі, у якую па сваім жаданні залез расхрыстаны эмацыйна стары халасцяк. Спачатку ён на паўсвету распавёў пра свае немачы і хваробы, між іншым што яго вантробы з’ядае рак і няма ўжо для яго ні ратунку, ні надзеі. Свае горкія слёзы і вантробы ён заліваў праклятай вадкасцю, ажно цэлы сметнік запоўніўся «малпкамі», то-бок мініяцюрнымі бутэлькамі з пад гарэліцы. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF