Ніва № 13 (3542), 31 сакавіка 2024 г.

Дзень 25 Сакавіка стаўся нашым найвялікшым святам

Івонка СУРВІЛЛА, Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

Дарагія мае суродзічы, Сто шэсьць гадоў таму — 25-га Сакавіка 1918 году — пасьля стагодзьдзяў няволі, беларускі народ парваў ланцугі, у якіх яго трымала чужая імпэрыя, і абвясьціў сьвету незалежнасьць свае дзяржавы Беларускай Народнай Рэспублікі.

Дзень 25-га сакавіка стаўся нашым найвялікшым сьвятам, і, нягледзячы на ўсе высілкі ўсходняга суседа, каб нас сьцерці з паверхні Зямлі, народ наш больш як сто гадоў змагаецца, каб адрадзіць свой вольны край.

Натхнялі нас ідэалы 25-га Сакавіка.

У вельмі неспрыяльных для нацыянальнага адраджэньня варунках у Беларусі вырасла і выхавалася на ідэях БНР новае пакаленьне беларускіх палітыкаў, якія здолелі ў сваю чаргу скарыстаць распад СССР і дасягнуць абвяшчэньня 25 жніўня 1991 году незалежнасьці краіны ў новым абліччы — Рэспублікі Беларусь.

На жаль, здабытая ў 1991 годзе дзяржаўная незалежнасьць ізноў апынулася пад пагрозаю. Усталяваная з дапамогаю Масквы дыктатарская ўлада Лукашэнкі стварыла рэальную пагрозу існаваньню ўжо ня толькі дзяржаве, але і беларускай нацыі.

Але беларускі народ змагаецца за сваю будучыню, што яскрава выявілася ў магутным уздыме 2020 году. Найбольш яскравым доказам таго ёсьць факт, што наш асноўны дзяржаўны ворган — Рада БНР, захавалася да сёньня.

Бальшавіцкая акупацыя прымусіла Раду БНР пакінуць краіну і выехаць у эміграцыю, але і на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF