Ніва № 13 (3542), 31 сакавіка 2024 г.

25 Сакавіка — галоўны пункт адліку

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Да нацыянальнай самаідэнтыфікацыі людзі прыходзяць па-рознаму. У пераважнай бальшыні гістарычных і сучасных народаў гэты код перадаецца найпрасцейшым чынам — ад нараджэння маленькі чалавек спасцігае свет праз родную мову, атрымлівае ад бацькоў першасную галоўную інфармацыю і ўжо ведае хто ён і якая яго радзіма. Потым гэты маленькі чалавек ідзе ў школу, дзе здабывае першасныя веды не толькі пра вялікі свет, але і пра сваю Айчыну. У беларусаў ХХ і цяперашняга стагоддзяў — усё па іншаму. Нацыянальнае самаўсведамленне ў бальшыні людзей нараджаецца і з’яўляецца пераважна праз пакутлівае асэнсаванне рэчаіснасці, часта насуперак усяму выхаванню і хлусні, якая атачае іх скрозь.

Упершыню пра Дзень Волі і 25 Сакавіка напэўна пачуў я на пасяджэнні нашага гродзенскага гісторыка-культурнага клуба «Паходня». І хоць на гістарычным факультэце нашага ўніверсітэта камуністычныя выкладчыкі па-ранейшаму бэсцілі БНР і яе стваральнікаў і прасоўвалі кніжку бэсэсэраўскага гісторыка Сташкевіча (хто цяпер успомніць пра такога, абвешанага дзяржаўнымі ўзнагародамі і тытуламі?) «Почему не состоялась БНР», надыходзіла ўжо іншая эпоха. На цемрашальства камуністычных ідэолагаў пераставалі звяртаць увагу, а людзі, зацікаўленыя беларускай гісторыяй, актыўна шукалі інфармацыю і перадавалі адзін аднаму розныя маленькія газеткі з праўдзівымі артыкуламі, брашуркі, якія пачалі з’яўляцца як грыбы пасля дажджу па ўсёй (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF