Ніва № 13 (3542), 31 сакавіка 2024 г.

106-е святкаванне Дня Волі ў Беластоку

Міхал ІВАНЮК

23 сакавіка. У рамках святкавання 106-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, якая сёлета прыпадае на панядзелак, за ўсе выходныя ў Беластоку адбылося больш дзясятка мітынгаў з нагоды 25 сакавіка, такой важнай для беларускага грамадства даты. Сярод арганізацый, якія ўзяліся за падрыхтоўку ўсіх гэтых мерапрыемстваў: беларуская дыяспара Беласточчыны, Беларускі хаб «Новая Зямля», Фонд «Тутака», Беларускі саюз у Польшчы, Беларускае гістарычнае таварыства, Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку і Клуб гістарычнай рэканструкцыі «Invictus 1863». Пачатак святкавання пачаўся з таго, што пасля дзясятай раніцы хаб «Новая зямля» зладзіў для моладзі квіз-віктарыну пра гісторыю БНР.

Вось што распавяла пра мерапрыемства кіраўніца хабу Надзея Салаўёва:

— Ідэя з’явілася, калі падлеткі ў Моладзевым клубе пачалі падчас сваіх сустрэч ствараць гісторыка-пазнавальныя віктарыны і, каб падтрымліваць традыцыю, ладзілі яе ў сувязі са святкаваннем гадавіны БНР. Пытанні для віктарыны падлеткі прыдумлялі самі, карыстаючыся рознымі матэрыяламі — то інтэрнэт-крыніцамі, то кнігамі Уладзіміра Арлова. Пытанні накіраваны на веды, якія ёсць у моладзі. Падчас віктарыны будзе дваццаць пытанняў, а кожны ўдзельнік атрымае прызы. Такое мерапрыемства ўжо праводзілася, але гэта першае тэматычнае. Калі будзе зацікаўленасць, будзем ладзіць такія мерапрыемствы разам.

У квізе прынялі ўдзел дзве юнацкія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF