Ніва № 11 (3540), 17 сакавіка 2024 г.

Мёд на сэрца

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Было нядаўна пра князя Аляксандра Неўскага; вярнуся да яго яшчэ раз. Бо варта. У 2008 годзе адзін з расійскіх тэлеканалаў правёў апытанне «Імя Расіі», хто цягам расійскай гісторыі быў яе найбольш значнай асобай. На першым месцы апынуўся менавіта Аляксандр Неўскі, далей пачаргова Пётр Вялікі, Іосіф Сталін, Аляксандр Пушкін, Пётр Сталыпін, Уладзімір Ленін, Кацярына Вялікая і г.д.

Пра Аляксандра Неўскага вядома галоўным чынам на аснове напісанага ў канцы ХІІІ стагоддзя ягонага жыція. Яго скарочаны змест такі:

„А выгляд яго мажнейшы за іншых, і голас яго як труба, твар яго як твар Іосіфа, якога егіпецкі цар паставіў поруч сябе, сіла ж была ў яго як частка сілы Самсона, і даў яму Бог прамудрасць Саламонаву, адвагу ж як рымскага імператара Веспазіяна, які запалоніў усю Зямлю Іудзейскую. (...)

Пачуў гэта кароль рымскі паўночнай краіны, пра адвагу князя Аляксандра і падумаў сабе: «Пайду я запалоню зямлю Аляксандраву». І сабраў сілу вялікую, і напоўніў свае караблі многім войскам, і рушыў магутнай сілаю, палыхаючы баявым духам. І прыйшоў на Няву, буяючы шаленствам, і напышна паслаў сваіх давераных у Ноўгарад да князя Аляксандра, заяўляючы: «Ці можаш супрацівіцца мне, калі я тут, палонячы тваю зямлю?» (...)

Аляксандр, пачуўшы такое, загарачыўся сэрцам, увайшоў у царкву святой Сафіі, упаў на калені перад алтаром і стаў слёзна маліцца: «Божа слаўны, праведны, вялікі, магутны, прадвечны, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF