Ніва № 11 (3540), 17 сакавіка 2024 г.

Надзея (працяг з «Нівы» № 10)

Віктар САЗОНАЎ

Прыбіральшчык аказаўся не толькі класічным сабутэльнікам, але і ўдзячным слухачом, бо ўжо вадкасць у бутэльцы палахліва намякала на яе заканчэнне, а той больш аніводнага слова не ўраніў, акрамя як на самым пачатку пра дзеда. Толькі слухаў у абодва вуха. Уважліва. І галавой ківаў у знак згоды з расказчыкам. Бясцэнны экземпляр пры бутэльцы ў такіх сітуацыях.

Гаварыў жа адзін Валерка:

— І вось жа залезла яна мне ў сэрца, гадзіна. А сама да былога каханка ў Амерыку паехала, — падсумаваў ён свае нядаўнія ўспаміны, якія толькі што агучыў услых.

Прыбіральшчык чарговы раз паківаў галавой і падсунуў бліжэй шклянку.

— А гэты гад яе кінуў калісьці, — стукнуў доктар сябе кулаком у грудзі. — Цяжарнай кінуў! Яна нават вены рэзала. А хто яе тады ўратаваў?

Удзячны слухач толькі паціснуў плячамі, паказваючы ўсім сваім выглядам, што не ведае. Пабажыцца мог, што не ведае. Толькі расказчыку гэта было не трэба. Яго задавальняла ўжо тое, што той не перабіваў.

— Я яе ўратаваў, — адказаў ён на сваё ж пытанне. — Два разы. А што прапанаваў фіктыўны шлюб заключыць, дык для яе ж лепш. Ну і для мяне. Мяне тады хацелі ў Чарнобыльскую зону адправіць, уяўляеш?! Мяне! Я ж хірург ад Бога! Я са скальпелем у руцэ нарадзіўся! А яны мяне ў радыяцыю хацелі. А я геній у хірургіі большы, чым той Сымановіч. Вось хочаш, табе яйцы так спрытна адрэжу, што нават не заўважыш?! І шрама не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF