Ніва № 11 (3540), 17 сакавіка 2024 г.

Раман Ярмоцік, аўтар кнігі „Артыкул 358” (ч.2) (пачатак у Ніве №9)

Юрка ЛЯШЧЫНСКІ

Першы і адзіны пасля Другой сусветнай вайны афіцэр Войска Польскага, які быў затрыманы ў Беларусі, а затым у снежні 2015 года асуджаны да васьмі гадоў зняволення. Правёў у вязніцы КДБ у Менску, у сумнавядомай „Амерыканцы”, няцэлы год, бо быў памілаваны кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам і абменены на беларускага шпіёна, арыштаванага прыкладна ў той жа час у Польшчы.

Суд, прысуд і пасля...

«Ніва»: — Дакумент-павестку аб судзе перадалі Вам 11 лістапада 2015 года, акурат у Свята незалежнасці Польшчы, а праз месяц пачалі Вас судзіць. Многа было пасяджэнняў суда?

Раман Ярмоцік: — Здаецца восем разоў мяне вазілі у Вярхоўны Суд у Менску. Але перавозілі на такім бусіку, дзе нічога я не бачыў праз вокны. Мо, каб не ведаў куды і ў які раён я ехаў.

Прысуд аб’явілі хутка, бо 4 снежня, няцэлы месяц усё трывала. Прысуд восем гадоў карнай калоніі. За шпіянаж менавіта, з артыкула 358-га.

— І што змянілася ў Вас пасля прысуду?

— Дазволілі з кабінета начальніка патэлефанаваць жонцы. Гэта ўжо было штосьці, праўда 3 ці 4 хвіліны, але ўсё ж. І дзякуючы намаганням консулаў я надалей застаўся ў «Амерыканцы», маўляў, лепшая будзе консульская апека. Дагаварыліся, што і жонка зможа мяне адведаць, бо да суда нельга было. Ну і так атрымалася, што калі ўрэшце жонка прыехала да мяне, акурат тады мяне і вызвалілі. Гэта было 12 лютага 2016 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF