Ніва № 11 (3540), 17 сакавіка 2024 г.

«Жаўнеры БНР» Алега Латышонка — першая прэзентацыя ў Беластоку

Міхал ІВАНЮК

Кніга «Беларускія вайсковыя фармаванні 1917-1923» праф. Алега Латышонка, у той жа час ягоная доктарская дысертацыя, выдадзеная Універсітэтам у Беластоку, мела прэм’еру на польскай мове дзевятнаццаць гадоў таму. З таго часу яна мела, акрамя выдання 1995 года, два перавыданні, — адно пятнаццаць гадоў таму ўжо пад назваю «Жаўнеры БНР» і дасягнула статусу культавага, рарытэтнага выдання, недаступнага нават на другасным кнігагандлёвым рынку. Выдавецтва «Камунікат» прыйшло на дапамогу зацікаўленым і амаль да юбілею выдала чацвёртае пашыранае выданне кнігі «Жаўнеры БНР». Прэзентацыя кнігі сумесна з выдавецтвам была арганізавана ў Беларускім хабе «Новая зямля».

Як падкрэсліў сам аўтар, па ініцыятыве Яраслава Іванюка з «Камунікату», ён пагадзіўся на чацвёртае выданне, калі пачуў, што падчас кожнага выдавецкага кірмашу, дзе выступае Я. Іванюк, беларуская дыяспара пытаецца пра перавыданне гэтай кнігі, каб мець яе на ўласнасць і даследаванне ці пашырэнне ведаў аб узброеных сілах БНР.

Чацвёртае выданне змяшчае ўжо вядомую дыпломную працу пра беларускія вайсковыя фармаванні ў 1917-1923 гг. Наступны блок адкрываецца разгорнутым навукова-папулярным тэкстам пра генерала С. Булак-Балаховіча. Тэксты дапоўнены навуковымі артыкуламі, прысвечанымі розным бакам жыцця і дзейнасці генерала. Гэтыя два раздзелы дапаўняюць шматлікія артыкулы, прысвечаныя асобным беларускім фармаванням (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF