Ніва № 11 (3540), 17 сакавіка 2024 г.

Падтрымка Падляшскай ваяводскай управай нацыянальных меншасцей рэгіёна і праваслаўных прыходаў ды царкоўных арганізацый у 2019-2023 гадах

Міхал ІВАНЮК

6 сакавіка ў аўдыторыі Падляшскай ксёнжніцы адбылася прэс-канферэнцыя, арганізаваная маршалкам Падляшскага ваяводства Артурам Касіцкім, на якой, акрамя маршалка, прысутнічалі член ваяводскай управы Веслава Бурнос і звязаны з беларуска-праваслаўнай меншасцю радны сейміка Падляшскага ваяводства Славамір Назарук. Сустрэча была прысвечана сродкам, якімі сеймік падтрымліваў нацыянальныя меншасці, а таксама праваслаўныя прыходы і царкоўныя арганізацыі.

Маршалак Артур Касіцкі падсумаваў дзеянні яго ўстановы па падтрымцы суполак меншасцей з 2019 года, прадставіў дэталёвы спіс сродкаў перададзеных на рэалізацыю ініцыятыў меншасцей. Агулам падтрымка склала 15,3 мільёна злотых, у тым ліку больш за 9,5 млн. зл. з ваяводскага бюджэту і амаль 5,8 млн. зл. з Урадавай праграмы рэканструкцыі помнікаў. У 2019-2023 гадах на культурна-прапагандысцкую дзейнасць было выдзелена амаль 3,7 млн. зл., у тым ліку на фестываль абуджаных «TUTAKA», фестываль «Бардаўская восень», гала-канцэрт Агульнапольскага фестывалю «Беларуская песня» (Беларускае грамадска-культурнае таварыства), Канцэрт «Сэрцам з Беларуссю» (Беларускае аб’яднанне студэнтаў). Была аказана падтрымка мерапрыемствам, звязаным з царкоўнай музыкай і спевам, у тым ліку Міжнароднаму фестывалю «Гайнаўскія дні праваслаўнай царкоўнай музыкі» (110 тыс. злотых у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF