Ніва № 11 (3540), 17 сакавіка 2024 г.

Шчыра наш радны «Сулэк»

Міра ЛУКША

Радны Славамір Назарук: — Мая маці паходзіць з Масева, дзявочае прозвішча ў яе Семаковіч. Майго дзеда Мікалая хтосьці забіў у лесе ў лістападзе 1941 года; яму тады было 37 гадоў. Хто яго забіў? Невядома. Ехаў ён тады па штосьці фурай у Тарнопаль... Бабуля Надзея ў дзявоцтве Сухадола, у яе метрыцы напісана, што нарадзілася ў Сушчым Барку — гэта як ехаць з Ляўкова ў Нараўку, праз лес напрасткі... Калі немцы канчаткова выселілі Масева, вывезлі іх у Беласток. Мая маці была найстарэйшая, з 1928 года, мела тры малодшыя сястры; тады, калі дзеда забілі, бабуля была цяжарная наймалодшай, Любай, 1942 года нараджэння. Пасля вайны ўжо не вярнуліся на радзіму з Беластока. Бабуля другі раз замуж не выйшла, дзед Мікалай пахаваны на могілках у Нараўцы. А мой бацька паходзіць з Плютыч. Гэта дзе жывуць «падляшскія рольнікі» — Генікавы бацькі і дзяды жылі па-суседску з маімі дзядамі. Я нават з Генікам разам гуляў, ездзіў на ягоным кані, штосьці рабіў у полі. Мой плютыцкі дзед — Панталь (Панталеймон), а бабуля Аня ў дзявоцтве Кандрацюк, народжаная ў Лідзіме ў Брэсцкай вобласці. Мае бацькі пазнаёміліся ў Беластоку. Пасля бацька паехаў у горад на працу, так што я ўжо «беластачанін». Шкадую, што мала займаўся сямейнымі справамі, мала распытваў пра былое, бо з за дзейнасці не было часу, а ў дзяцінстве аб гэтым чалавек не думаў. Але маю файныя здымкі, асабліва з Плютыч, і адзін здымак дзеда Мікалая з Масева, як ён быў у польскім войску, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF