Ніва № 11 (3540), 17 сакавіка 2024 г.

Козырам беларускі характар Гайнаўскага белліцэя

Аляксей МАРОЗ

Размова з дырэктарам ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы Ігарам Лукашуком.

— Козырам Гайнаўскага белліцэя з’яўляецца яго беларускі характар. Ці скончыўся закалот, звязаны з абавязковым навучаннем беларускай мове ў белліцэі?

— Цяжка размаўляць пра Гайнаўскі беларускі ліцэй не звяртаючыся да сітуацыі, якая была на працягу апошніх двух гадоў. З боку Кураторыі і Міністэрства адукацыі выйшла інтэрпрэтацыя, што быццам няма меншасных школ у Польшчы, дзе ўсе вучні абняты навучаннем мовы нацыянальнай меншасці. Школьнае асяроддзе, бацькі, настаўнікі, беларускае асяроддзе Беласточчыны, Павятовае стараства ў Гайнаўцы, якое з’яўляецца вядучым органам для нашай школы, адрэагавалі на гэтую інтэрпрэтацыю аднолькава адмоўна і з вялікім абурэннем. Як гэта так можна руйнаваць больш за семдзесят гадоў традыцыі Гайнаўскага беларускага ліцэя. Вельмі рашуча адрэагавалі таксама бацькі вучняў нашай школы, Бацькоўская рада, Педагагічная рада і арганізацыі беларускай меншасці. Спрэчкі працягваліся амаль два гады, вяліся карэспандэнцыя, кантролі ў нашай школе і размовы. Была спроба выкінуць са статута нашай школы запісы, якія сцвярджаюць, што ўсе вучні нашай школы ахоплены навучаннем беларускай мове ў якасці прадмета роднай мовы беларускай нацыянальнай меншасці. Закончылася ўсё тым, што новая куратарка гэты працэс палічыла беспадстаўным і спыніла (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF