Ніва № 11 (3540), 17 сакавіка 2024 г.

Што было (ёсць) беларускае?

Дарыюш ЖУКОЎСКІ

«Кашубскае было нуднае, сарамлівае і старое. Кашубская мова была тым, чаго мне хацелася пазбавіцца. Раз і назаўсёды».

Стася Будзіш, „Welewetka. Jak znikają Kaszuby”

З вялікай цікавасцю прачытаў я новую кнігу Стасі Будзіш. Кніга выйшла ў мінулым годзе ў выдавецтве «Wydawnictwo Poznańskie». Аўтарка паходзіць з Кашубіі. Яна рэпарцёрка, аўтарка кніг, кіназнаўца, перакладчыца з рускай мовы і выпускніца Польскай школы рэпартажу.

Яе кніга рэпартажаў, якую нават называюць «тоеснасцевым рэпартажам», была створана на аснове ўспамінаў і размоў з уласнай сям’ёй і іншымі людзьмі, з легенд і паданняў, з уласнага вопыту і пачуцця асобнасці, а таксама са страху за будучыню кашубаў, кашубак і кашубства. Гэта кніга пра зніканне і знікненне кашубскай меншасці ў польскай большасці, часта па ўласным жаданні. «Я хацела быць полькай, чыстай полькай і толькі полькай, але з маёй польскасцю заўсёды было нешта не так. Мне было сорамна за кашубскі акцэнт і сялянскае паходжанне. Мне было сорамна, што ў маёй сям’і не культывуюцца сапраўдныя польскія традыцыі».

Адным з элементаў кашубскасці з’яўляецца, канечне, кашубская мова. Яна была ўключана ў Закон аб нацыянальных і этнічных меншасцях і рэгіянальнай мове 2005 года. Першыя згадкі пра кашубскую мову адносяцца да 1402 г. і ўяўляюць сабой польскамоўныя тэксты, якія змяшчаюць г.зв. кашубізмы. Найстарэйшай кнігай, выдадзенай друкам, з’яўляюцца «Духоўныя песні (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF