Ніва № 11 (3540), 17 сакавіка 2024 г.

Нацыя выканаўцаў

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

«Галоўнае расчараванне было звязанае з вяртаннем: гэта было вяртанне ў чужы свет, да абыякавасці, да прыхаванай нянавісці і баязлівасці. Ніхто не прызнаваў сваёй прыналежнасці да партыі варвараў. Ніхто не адчуваў сябе адказным за тое, што здзейсніў... Ніхто не быў у стане нават прыпомніць іх імёнаў; ніхто не жадаў ні ўспамінаць пра злачынствы, ні адказваць за іх; многія забываліся нават пра існаванне канцэнтрацыйных лагераў. Я наткнуўся на маўчанне, на глухую сцяну страху і адмаўлення. Некаторыя спрабавалі растлумачыць гэта тым, што народ занадта стаміўся... Кожны за гэтыя гады многае перажыў, пра іншых нібыта можна было і не клапаціцца. Немцы не нацыя рэвалюцыянераў. Яны былі нацыяй выканаўцаў загадаў. Загад замяняў ім сумленне. Гэта стала іх улюбёнай адгаворкай. Хто дзеіў паводле загаду, той, па іх меркаванні, не мусіў мець ніякой адказнасці».

Так пісаў у адным творы пра сваіх суайчыннікаў адразу пасля Другой сусветнай вайны Эрых Марыя Рэмарк. Даруйце за доўгую цытату, але ж як трапна сказана: «Загад замяняў ім сумленне!» Нібыта пра сённяшнюю ўладную «вертыкаль» у Беларусі, пра ўсіх гэтых чыноўнікаў, следчых, спецслужбоўцаў, суддзяў, пракурораў, начальнікаў высокага і сярэдняга звяна, шматлікіх прадстаўнікоў сілавых структур — ад шэраговых участковых міліцыянтаў да генералаў у пагонах. І сапраўды — у якія аддаленыя шуфляды незгаральнай шафы ім удаецца запхнуць гэтае сумленне ці хоць нейкія яго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF