Ніва № 11 (3540), 17 сакавіка 2024 г.

Загінулі за свой характар (5)

Ганна КАНДРАЦЮК

У расказе Любы Рудчук здзіўляе, што жанчыны, якія раніцай прыйшлі на разведку ў вёску, палічылі забітай Марыю Петручук. Магчыма, разам з трупамі вынеслі яе на вуліцу, бо ўжо не было надзеі. Аднак будучая святая памрэ праз чатыры дні, 6 лютага 1946 года, у бельскім шпіталі. Журналістка Валя Лаеўская, якая сабрала дзясяткі расказаў пра лёсы і гібель ахвяр «Бурага», сустрэла бяльшчанку, якая з Марыяй ляжала ў адной палаце. Паводле яе дзяўчына не толькі ачуняла, але гаварыла, што ёй трэба жыць. Да канца не здавалася, плакала, не хацела памерці...

— Тут у сяле быў адзін мужчына, — прыводзіць яшчэ адзін матыў Люба Рудчук. — Як прычапіўся да яе, то не адставаў. Усё на вячорках выседжваў. Марыся то замуж не спяшала, тады ўсе гаварылі, што ёй васямнаццаць гадоў. А той ухажор быў намнога старэйшы, не адставаў, ну як смала прыліп. Думаў штось выхадзіць. Усё ж такі спатрэбіўся, прыслужыўся ёй. На другі дзень пасля ранення ён запрог каня і павёз яе возам у шпіталь. Не пабаяўся, даставіў у бальніцу.

Са Шпакоў у Бельск 16 кіламетраў, дарога найхутчэй заняла дзве гадзіны. Ці можа ехалі кругаля, абмінаючы шляхецкія засценкі і таму падоўжыўся час падарожжа. Кожная сустрэча ў дарозе магла скончыцца смерцю. Злачынцы пільнавалі, каб весткі пра іх зброд не разышліся па наваколлі. У недалёкіх Занях, якія пацыфікавалі 2 лютага 1946 года, пабаяліся нават завезці забітых на парафіяльныя могілкі, ды 24 ахвяры (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF