Ніва № 10 (3539), 10 сакавіка 2024 г.

Палац культуры і навукі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

«У цёмную ноч, калі паспешнае пырханне паравоза з кожнай хвілінай набліжае мяне да Варшавы, калі ў далечыні над гарызонтам заззяе зорка ярчэйшая ад іншых і чырвоная, ведаю, што ўжо блізка дадому, да сталіцы, бо ззяе святло на шпілі і вежы Палаца культуры і навукі, некалькі сотак метраў над варшаўскім брукам, — так пісала «Gazeta Białostocka» ад 21 ліпеня 1955 года».

«І ўсім тым таварышам, — пісала далей, — ва ўсіх закутках аграмаднай Краіны Саветаў, якія на Каўказе і ў Карэліі секлі мармур на сцены і плітавыя падлогі, якія дынамітам узрывалі граніт, якія ў зарыве агню лілі і пракатвалі магутныя стальныя бэлькі, карпатліва і па-майстроўску збіралі складаныя механізмы прыбораў і абсталявання, у дзень, калі Палац адкрывае свае вароты, штодзённа плыве наша сардэчная падзяка. А тыя, якіх мы бачылі павіслымі на стальным павуцінні фермаў, якія на галавакружных вышынях маргалі нам у асеннія вечары блакітнымі агнямі электрычнай зваркі, якія ў снег і завіруху злучалі бэльку з бэлькай, цэглу з цэглай, панэль з панэллю? Няма іх сёння тут, дзе асталася іхняя праца. У іншых месцах, на іншых будоўлях аддаюць сваю працу, сілы і думкі багаццю, магутнасці і славе камунізму. Ад’ехалі, пакінуўшы нам зачараваную ў муры частку свайго сэрца. Менавіта ім, і ўсім савецкім людзям у момант, калі становімся ўласнікамі гэтага прыгожага дару, хочам выказаць сваю вялікую падзяку, якую адчуваюць усе тыя, што горача палюбілі сваю (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF