Ніва № 10 (3539), 10 сакавіка 2024 г.

Białystok Music Club — Białystok All Stars. Канцэрт у «Beer4You» 16 лютага 2024 г.

Міхал ІВАНЮК

Вечар у пятніцу 16 лютага стаў нагодай адкрыць/пачаць новы музычна-мастацкі сезон у Беластоцкім музычным клубе. Музычны клуб дзейнічае ў пабе «Beer4You» і з’яўляецца адной з найбольш цікавых ініцыятыў, арганізаваных беларускай дыяспарай на Беласточчыне. Адкрыццё новага сезона дало магчымасць прэзентаваць сябе пастаянным так званым рэзідэнтам клуба. А курыраваў усё музычнае мерапрыемства мастацкі кіраўнік ці цырымоній-вядучы, а таксама лідар гурта «Всё_CRAZY/KURWADZIKI» Антон Сырбатар. Нефармальны канферансье піўніцы распавёў пра бліжэйшыя арганізацыйныя планы музычнага клуба і свае ўражанні ад адкрыцця новага сезона.

— Я станоўча здзіўлены, што на сённяшні канцэрт сабралася столькі людзей. Я бачу, што людзі ўжо прызвычаіліся да цыклічнасці музычных падзей у Беластоцкім музычным клубе. Да таго ж сёння пятніца, а клуб заўсёды збіраўся па чацвяргах. І я рады, што людзі пайшлі паслухаць незалежную музыку і правесці вечар з блізкімі ці далёкімі сябрамі за добрай чаркай. У гэтым сезоне мы будзем арганізоўваць мерапрыемствы па чацвяргах, але таксама і па пятніцах. Гэта будзе залежаць ад магчымасці прывесці артыстаў у паб і ад іх даступных дат у іх раскладзе. Але і стыль, у якім яны граюць. Сёння, як бачыце, нават цяжка пралезці паміж столікаў, настолькі запоўнены клуб слухачамі. На наступным тыдні, у чацвер, прыедзе гурт «Vandrounik» і адыграе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF