Ніва № 10 (3539), 10 сакавіка 2024 г.

Надзея (працяг з «Нівы» № 09)

Віктар САЗОНАЎ

Галоўнае, што ён паедзе ў Амерыку за ёй. Ажно самому смешна, што гэта для яго галоўнае. Нешта ж здарылася з ім такое, што яе ў галаве трымае, нібыта акрамя гэтай ненармальнай на свеце другіх баб не існуе.

Амаль кожная незамужняя медсястра, дакторка, і нават студэнтка, толькі і мараць сустрэцца з ім. Ды і многія замужнія не супраць. А ён здурнеў на гэтай псіхічна неўраўнаважанай Наташцы з парэзанымі венамі. Якая, у дадатак, увайшла ў яго жыццё як фіктыўная жонка. Зараз то ўжо сапраўдная, але гэта не адмяняе наяўнасці былога гістарычнага факту.

А можа таму і занадта трымаць яе не стаў за спадніцу, каб не з’язджала, бо гонар не дазваляў. Можа таму і зрабіў выгляд, што не супраць, бо мае той мужчынскі гонар. І пагадзіўся з болем у душы, якога яна так і не заўважыла, таго болю. І заявіў, што і сам паедзе. Зрабіў выгляд, што на грошы паквапіўся, на прафесійную славу, на перспектывы...

А што зробіш?! Не на каленях жа поўзаць. Усё адно ж бы не ўтрымаў.

Ды і на каленях поўзаць ён не перад кім не стане.

Так ён не апусціцца...

Гэта ўсё нервавала. Асабліва ўспаміны.

Можна было б, па ўжо традыцыйнай звычцы заліць эмоцыі гарэлкай, ды чамусьці алкаголь у горла не лез апошнім часам. Нібыта быў не вадкі, а зроблены з самага цвёрдага металу, ды яшчэ з іголкамі. Цалкам новае пачуццё.

А як няма алкаголю, то ўсялякае глупства ў галаву лезе. Хай сабе ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF