Ніва № 10 (3539), 10 сакавіка 2024 г.

Юзаф Харытон — «высока-літоўскі» Шагал з Падляшша родам

Вольга СЯМАШКА

Ці задумваліся вы, чытачы, хто быў самым першым мастаком сярод людзей у свеце?

Старажытныя міфы данеслі да нас імя Дэдала: ён быў адначасова і скульптарам, і ліцейшчыкам, і рамеснікам-вынаходнікам. Ён жа навучыў свайго сына Ікара рабіць крылы. І ягоным імем меў за гонар падпісвацца Сакрат. Чаму? Бо мастак праз прыгажосць здольны пераасэнсоўваць свет і рабіць яго ў выніку крыху лепшым, крыху больш прыдатным для жыцця чалавечага, нават калі навокал ідзе вайна «багоў».

«Са свайго акна я на ўласныя вочы бачыў, які лёс можа прынесці аднаму чалавеку. Тады я вырашыў, што павінен любым спосабам захаваць сведчанне гэтай страшнай праўды — калі змагу выжыць». Гэтыя радкі напісаў мастак з Падляшша, які выжыў падчас Халакосту, бо не быў яўрэем. Але прыняў яўрэйскую ідэнтычнасць у сваё жыццё, каб ажывіць у палотнах тых, з кім жыў побач і разам.

У 2024 годзе мы адзначаем 115-годдзе з дня нараджэння Юзафа Харытона (1909-1975), жывапісца і грамадскага дзеяча, звязанага з Сямятыччынай, сведкі Халакосту яўрэяў у гета ў Высокім-Літоўскім. Харытон быў не толькі жывапісцам, ён пісаў вершы і празаічныя творы, быў вынаходнікам — у 1950-я гады ён запатэнтаваў лічыльную машыну. У Беларусі яго называюць «Высакоўскім Шагалам» і шукаюць ягоныя творы па архівах і музеях. Творы Юзафа Харытона, асабліва на яўрэйскую тэматыку, можна знайсці ў польскіх музеях і галерэях, а таксама ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF