Ніва № 10 (3539), 10 сакавіка 2024 г.

Ручнікі Аліны. Бельскі абрадавы ручнік.

Марыя ТАМЧУК

У Бельскім доме культуры позна ўвечары 21 лютага 2024 г. адбылася сустрэча аматараў абрадавых ручнікоў, падчас якой дэпазітарыі аднагалосна выказалі жаданне і волю ўнесці бельскі абрадавы ручнік у Нацыянальны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Усе прысутныя на сустрэчы падпісалі заяву, у якой далі згоду на тое, каб Аліна Дэмбоўская-Янкевіч выступіла ў якасці каардынатара і падрыхтавала, а затым і падпісала гатовую заяўку. Прадстаўніца была абрана аднадушна — шляхам акламацыі. Падчас сустрэчы таксама была дасягнута дамоўленасць, што змест запоўненай заяўкі будзе накіраваны ўсім дэпазітарыям і зацікаўленым асобам. Кожны будзе мець права дасылаць каментарыі.

Падчас сустрэчы Аліна Дэмбоўская-Янкевіч разважала пра значэнне і функцыі абрадавага ручніка ў народнай культуры вёсак і мястэчак Бельскага павета. Яна згадала праекты, якія рэалізаваліся падчас яе працы ў Бельскім музеі, а таксама тыя, што ў рамках мясцовага фонду сацыяльнага развіцця былі накіраваны на захаванне абрадавага ручніка ад забыцця. Галіна Кірылюк і іншыя ўдзельнікі сустрэчы з цеплынёй успаміналі час «агульнага паўстання» суполкі, калі народныя ручнікі фатаграфаваліся для чатырох каталогаў накладам па 1000 асобнікаў кожны: «Народны ручнік з ваколіц Бельска-Падляшскага — вышыўка і карункі», «Каталог народных ручнікоў з гміны Бельск-Падляшскі», «Каталог народных ручнікоў з гмін Боцькі, Браньск, Рудка і Вышкі», (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF