Ніва № 10 (3539), 10 сакавіка 2024 г.

Жыць у горадзе — у горад не пераехаць

Уршуля ШУБЗДА

Лакальныя газета і часопісы, мабыць, найбольш рэальна адлюстроўваюць жыццё грамадства. Апошняя прамоцыя кніжкі, якая прайшла ў Гміннай бібліятэцы ў Сухаволі з’яўляецца доказам гэтаму. 1 сакавіка можна было набыць свежую кнігу «Два берагі Бобры» Юзэфа Матыскелы. Кніга лёгкая не толькі па аб’ёме, але перш за ўсё напісана ў такі менавіта спосаб.

«Юзэф Матыскела нарадзіўся ў 1956 годзе ў Язеве, вёсцы пры ўпадзенні Бобры ў Аўгустоўскі канал. Скончыў сярэднюю школу ў Сухаволі ў 1975 г. Вучыўся на ветэрынарным факультэце Люблінскага сельскагаспадарчага ўніверсітэта, які скончыў у памятным 1980 г. Кажа, што пакінуў Люблін перад тым, як цягнікі былі спынены пратэстуючымі чыгуначнікамі. З 1983 года жыве ў Граеве. Шмат гадоў працаваў участковым ветэрынарным урачом — зараз на пенсіі. Доўгі час піша вершы і тэксты, пераважна пра гісторыю, і ўспаміны, у тым ліку для штомесячніка «Nasz Sztabiński Dom». У сваёй літаратурнай творчасці ён вяртаецца да гадоў юнацтва, праведзеных у вёсцы, адкуль, як сам сцвярджае, у горад не пераехаў. Яго таксама натхняе часта абсурдная рэальнасць, якая нас акружае, а захапляе гісторыя роднага краю, адкрыццю якой ён прысвячае кожную вольную хвіліну. Пан Юзэф бачыць у гэтым унікальную ролю свайго пакалення, якое, на яго думку, так ці інакш спалучае ў сабе памяць эпохі бацькоў і дзядоў з тэхналагічна развітым светам «камп’ютарнай памяці» і «кібернетычнай прасторы» нашых дзяцей (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF