Ніва № 10 (3539), 10 сакавіка 2024 г.

Канцэрт «Вандроўніка» ў «Beer4You»

Міхал ІВАНЮК

Чатыры маладыя музычныя «вандроўнікі» Дзям’ян, Марыюш, Лукаш і Яцак з розных куткоў Беласточчыны/Падляшша з’явіліся 22 лютага ў пабе «Beer4You», каб адыграць канцэрт у рамках Беластоцкага музычнага клуба. Атмасфера ў той вечар была, бадай, не такая гарачая, не было натоўпу, як некалькі дзён таму, калі ў папярэднюю пятніцу клуб адкрываў свой другі сезон. Вядучы і адзін з заснавальнікаў гэтай музычнай імпрэзы Антон Сырбатар вітаў прысутных неўзабаве пасля 19-й гадзіны і падкрэсліў, што ўбачыў шмат новых асоб сярод публікі і здагадаўся, што гэта дзякуючы музычнаму гурту. На сцэне Антон падкрэсліў, што неўзабаве выступяць мясцовыя музыкі, выхаваныя на польскім баку мяжы, але ствараючыя ў рэчышчы беларускага рока. Сырбатар падкрэсліў, што ён ведае, што частка аўдыторыі можа быць польскамоўнай, але ён лічыць, што не павінен пераходзіць на польскую мову, каб усе яго разумелі, таму што ён разумее, што кожны ведае мову сваіх дзядоў.

Праз некалькі імгненняў Сырбатар без лішняга зацягвання аддаў сцэну маладым музыкам і ва ўласцівай яму крутой манеры дадаў, што, калі хто захоча, можа падтрымаць музыкаў ахвяраваннем у банку, каб маладыя людзі мелі на вяртанне дадому. Вакаліст і акардэаніст гурта Яцак Дружба падкрэсліў, што гэта ўжо другі раз, калі яны іграюць у акустыцы (першы быў на рэпетыцыі ў панядзелак), і яны спадзяюцца, што выступ будзе добрым і спадабаецца гледачам. Па першых гуках (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF