Ніва № 10 (3539), 10 сакавіка 2024 г.

На пераходзе да вясны

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Высакосны год імкліва набраў свой абарот і перайшоў ужо ў каляндарную вясну. Яна толькі папярова-каляндарная, але не астранамічная, і асцярожна ўваходзіць у свае правы, таму надвор’е пакуль не ўстойлівае і надзвычай пераменлівае. Грамадска-палітычныя працэсы ў Беларусі і вакол яе наадварот паслядоўныя і разгортваюцца пакуль па найбольш песімістычным сцэнарыі. Апошнім часам у размовах з сябрамі мы ўсё часцей іранічна жартуем, што добра было б хоць які тыдзень не чуць і не чытаць ніякіх навін. Але ні род заняткаў, ні скрозь густа насычаная інфармацыйная прастора, ад якой нікуды не ўцячы, не дае такога шанцу нават на адзін дзень. Жыццё між тым падкідвае новыя выклікі на ўстойлівасць, так што людзям усё цяжэй захаваць псіхалагічнае, маральнае і фізічнае здароўе. Для многіх грамадзян Беларусі ранейшыя сувязі: сваяцкія, сямейныя, сяброўскія, суседскія альбо незваротна парушаныя, альбо часова абарваныя, альбо размытыя ў туманнай будучыні.

Мяжа паміж Беларуссю і суседнімі Польшчай, Латвіяй, Літвой усё больш становіцца цяжка пераадольнай жалезнай заслонай. Украіна адрэзана яшчэ больш і ўжо больш як два гады. У канцы лютага былі зачынены яшчэ два памежныя аўтобусна-аўтамабільныя пераходы паміж Літвой і Беларуссю: Райгорад—Прывалка і Лаварышкі—Катлоўка. Такім чынам Гарадзенская вобласць усё больш адразаецца ад Еўропы і ўцягваецца ў азіяцкую арбіту. Цяпер у Беласток з Гродна трэба ехаць не 60 наўпрост, а (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF