Ніва № 09 (3538), 3 сакавіка 2024 г.

Надзея. (працяг з «Нівы» № 08)

Віктар САЗОНАЎ

Наташа больш не глядзела на суразмоўцу. Яна сказала свае словы ўзіраючыся некуды ўбок. Не ведала чаму ёй так было зручней. Але было.

— Я была ў яе шкуры. Калі здаецца, што амаль увесь свет супраць твайго дзіцяці, і яго няма каму абараніць. Яно спадзяецца на цябе, на сваю маму, ты гэта адчуваеш, але сілы змагацца ўсё больш пакідаюць цябе.

А цябе пераконваюць зрабіць спарон блізкія, сябры, медыкі, знаёмыя і чужыя, і нават зусім незнаёмыя прадстаўнікі грамадства. Проста душаць цябе, каб перарвала цяжарнасць. Ніхто не хоча нараджэння новага жыцця. І ў кожнага свае інтарэсы. Але ўсе кажуць, што змагаюцца за цябе.

Ты хваліўся, што даеш грошы жаночым арганізацыям. Ды ты адкупляешся так ад свайго сумлення, бо ні разу не пацікавіўся самой сутнасцю пытання. А фінансуеш тое, што па факце зробіць табе рэкламу, і як вынік верне тыя грошы ўдвая.

Некаторыя аплачваныя табой людзі, а я такіх сустракала асабіста, мяркуюць, што тая жанчына падвяргаецца ціску, якой забараняюць рабіць аборты? Мне вось майго спарону ніхто не забараняў. Наадварот, настойвалі! А ты хоць раз падумаў, які ціск ідзе на тых, хто не хоча іх рабіць?! Які ціск ідзе на тых, каго прымушаюць гэта рабіць. Хто іх абараняе? Дзе іх правы?

Жанчына тады адчувае сваю слабасць і бяспраўнасць, калі не можа абараніць свайго дзіцяці. Яна ўвогуле адчувае сябе нічым. А між іншым, усе вы народжаныя жанчынамі. Што б ты сказаў на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF