Ніва № 09 (3538), 3 сакавіка 2024 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (75). Віленская святыня слова

Андрэй СЦЕПАНЮК

У днях 16-18 лютага 2024 года чарговы раз давялося мне прыняць удзел у Паэтычным фестывалі імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце». Трэці год запар фестываль па вядомых прычынах праходзіў у Вільні. Але для мяне цяперашняя пабыўка была іншай ад папярэдніх. Хаця фэст адбываўся ў добра вядомых месцах, да агульнага адчування настрою дайшло ў гэтым годзе яшчэ штосьці сакральнае, а нават містычнае. Здаецца, у многім звязанае гэта было з удзелам у літургіі ў Беларускай праваслаўнай супольнасці Сусветнага (Канстанцінопальскага) патрыярхату ў Вільні ў гонар Дабравешчання Дзевы Марыі. Так як дагэтуль у Вільні наведваў мошчы Трох віленскіх мучанікаў у манастыры Святога Духа і Капліцу Вострай Брамы, то дайшло да таго яшчэ набажэнства ў прыходзе айца Георгія Роя. І аказалася, што царква гэта не тоўстыя сцены і купалы з якіх капае золата. Царква гэта месца, дзе ў сапраўднасці адчуваецца прысутнасць Хрыста і што Хрыстос не крыўдуе, а вельмі добра разумее беларускую мову, на якой плыла малітва да Усявышняга. У акружэнні віленскага Старога горада адбывалася размова раскінутых па ўсім свеце беларусаў з Богам. Зрэшты, не толькі пакалечаных беларусаў, але і выкінутых са сваёй зямлі ўкраінцаў, якія ў гэтую нядзелю пажадалі памаліцца разам з намі. І плылі малітвы за загінулых ва Украіне воінаў, за закатаванага ў турме Алеся, за бязвінна забітага Рамана, але і за замучанага тымі днямі у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF