Ніва № 09 (3538), 3 сакавіка 2024 г.

ХХХІ Агульнапольскі фестываль «Беларуская песня 2024»

Аляксей МАРОЗ

У час цэнтральных элімінацый ХХХІ Агульнапольскага фестывалю «Беларуская песня 2024», якія адбыліся 18 лютага ў Гайнаўскім доме культуры, займальна выступілі звыш 70 выканаўцаў. Хаця заспявалі яны па адной беларускай песні, выступы, якія пачаліся ў 10 гадзін раніцы, доўжыліся да змяркання. Публіка была разнароднай, але найбольш сабралася асоб старэйшага ўзросту. Многія з іх здаўна наведваюць ГДК у час раённых элімінацый «Беларускай песні», а ад нейкага часу таксама падчас цэнтральных элімінацый беларускага фестывалю. На сцэне па-акцёрску выступіла многа маладых асоб, якія прыцягнулі паслухаць песні малодшую публіку. Некаторыя паклоннікі паасобных калектываў прыязджалі разам са сваімі кумірамі. Выступы спевакоў успрымаліся вельмі эмацыянальна, доказам чаму былі апладысменты з авацыямі.

Гісторыя «Беларускай песні» даўжэйшая чым трыццаць гадоў, бо гэтае музычнае мерапрыемства ў выглядзе агляду пачало ладзіцца ў 1970 годзе, а пазней памяняла сваю формулу на фестываль. ХХХІ Агульнапольскі фестываль «Беларуская песня 2024», якога галоўным арганізатарам з’яўляецца Галоўнае праўленне Беларускага грамадска-культурнага таварыства, распачаўся з раённых элімінацый у Сямятычах, Гайнаўцы, Бельску-Падляшскім, Беластоку і Дуброве-Беластоцкай. У час раённых элімінацый выступіла каля 450 асоб. Яны змагаліся за першынство, выступаючы сола, у дуэтах, тэрцэтах, квартэтах, вакальных і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF