Ніва № 09 (3538), 3 сакавіка 2024 г.

Фінал Дэкламатарскага конкурсу да Дня роднай мовы 20.02.2024

Міхал ІВАНЮК

Трэці выпуск дэкламатарскага конкурсу мы маглі ўбачыць у рамках Міжнароднага дня роднай мовы, а фінал напярэдадні гэтага свята на сцэне Беластоцкага тэатра лялек. Мерапрыемства было арганізавана Фондам «Тутака», а суарганізатарам выступіў Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку. Мерапрыемства адбылося пры фінансавай падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі ды Пасольства Нідэрландаў у Польшчы. Фінал вяла медыйная актрыса Крысціна Дробыш, якая ўвяла прысутных у тэму і нагадала пра падзею, якую мы сустрэнем у гэты дзень у сядзібе Беластоцкага тэатра лялек, а таксама паразважала пра тое, што значыць для нас наша родная мова. Крысціна зрабіла выснову: яна ў нашых думках у галаве. Бо хоць мы, як беларусы, жывём у розных краінах свету, дзе размаўляюць на розных мовах, але не перастаем быць беларусамі, а беларуская мова не перастае быць для нас блізкай і роднай. Затым вядучая прадставіла арганізатараў мерапрыемства і запрасіла на сцэну Паўла Станкевіча і Анатоля Вапа. Павел Станкевіч у некалькіх словах гаварыў не толькі пра моўную разнастайнасць, але і пра захаванне шматкультурнасці ў нашым рэгіёне, віншаваў настаўнікаў, якія рыхтавалі ўдзельнікаў да выступлення, і саміх дэкламатараў за мужнасць і адвагу брацца за няпростае мастацтва інтэрпрэтацыі. Бо, як ён падкрэсліў, сам бы не ўзяўся за гэта з за недасканаласці ўжывання беларускай мовы. Старшыня Фонду «Тутака» (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF