Ніва № 09 (3538), 3 сакавіка 2024 г.

Ой ляцелі гусі ў бок Беларусі

Яўген ВАПА

Ізноў пацягнула мяне ў бок літаратуры — духоўна і літаральна фізічна. А ўсё дзякуючы прайшоўшаму ў днях 16-18 сакавіка ў Вільні, згодна з заяўкай арганізатараў, ХІІ Міжнароднага паэтычнага фестывалю імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце» запачаткаванага ў 2012 годзе Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Беларускім ПЭН-цэнтрам. Сёлета фестываль арганізоўваўся Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў у партнёрстве са Шведскім саюзам пісьменнікаў, Гётэ-Інстытутам у выгнанні, Праграмнай радай тыднёвіка беларусаў Польшчы «Ніва» і Беларускім ПЭНам. Партнёрства нашай рэдакцыі ў такой шаноўнай кампаніі ўсебеларускага літаратурнага чытання і слухання было для нас не абы-якім гонарам, таму «ніўскае» брацтва ў асобах Ганны Кандрацюк-Свярубскай, Андрэя Сцепанюка і ніжэйпадпісанага 16 лютага, у пятніцу з раніцы падалося ў бок Вільні. Менавіта Ганна і Андрэй выступалі ў праграме гэтай падзеі са сваёй творчасцю і справіліся проста выдатна!

Тут яшчэ падзяка для Андрэя, які імпазантна і лагістычна дакладна завёз нас туды і назад на сваёй машыне. А дарога, асабліва назад, была вельмі цяжкай з за надвор’я, якое нагадала нам пра існаванне яшчэ зімовых неспадзяванак. Дарэчы, віленскі ландшафт і клімат былі нашмат халаднейшымі ад нашага падляшскага мацерыка. Дзеля гэтага адзін толькі прыклад: на наша здзіўленне возеры былі яшчэ пакрытыя тоўстым лёдам, на якіх рыбачылі дзясяткі аматараў такога віду адпачынку і філасофскага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF