Ніва № 09 (3538), 3 сакавіка 2024 г.

Два гады новага адліку

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Мінула два гады з часу поўнамаштабнага ўварвання расійскага войска на тэрыторыю суверэннай Украіны. Для кожнага з беларусаў дзень 24 лютага 2022 года таксама стаў істотным пунктам адліку. Да таго дня вайна таксама ішла, але Беларусь як бы не мела да яе непасрэднага дачынення. Калі ж расейскія акупацыйныя войскі рушылі на тэрыторыю паўднёвага суседа з тэрыторыі Беларусі і адтуль ракеты паляцелі на ўкраінскія населеныя пункты, становішча нашай краіны істотна змянілася. З таго часу кляймо суагрэсара Беларусі як дзяржавы кладзецца на кожнага беларуса, незалежна ад таго змагаўся ён усё жыццё з лукашэнкаўскім рэжымам, альбо ўхіляўся ад удзелу ў грамадска-палітычных працэсах, назіраючы за ўсім збоку, альбо служыў уладзе. Таму, хто змагаўся, але прайграў у сваёй барацьбе, гэтае таўро асабліва пячэ душу. Тым больш, што цэлы час вісіць пагроза большага ўцягвання беларусаў у гэтую подлую і ганебную вайну на баку агрэсара.

За два гады сярод грамадзян Беларусі адбыўся яшчэ большы і выразны падзел і раскол. Цяпер грамадства падзелена на некалькі частак: тых, хто працягваюць служыць рэжыму, тых, хто сцяўшы зубы, імкнуцца неяк выжыць у суровых умовах рэпрэсій у самой краіне і тых, што пакінулі краіну і змушаны есці даўкі хлеб эміграцыі.

За два гады Беларусь зазнала і шматлікія незваротныя чалавечыя ахвяры: дзясяткі загінулых маладых патрыётаў, якія змагаліся на фронце за вызваленне Украіны, усё часцей (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF