Ніва № 08 (3537), 25 лютага 2024 г.

Сем вёрст

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Крылатая фраза: сем вёрст да нябёс і ўсё лесам — многа і бесталкова гаварыць. Мае вёрсты будуць не крылатыя, але даўгаватыя; з даведніка: «У Беларусі былі вядомыя два віды вярсты — малая даўжынёю 1559,7 м, роўная 798 сажням і вялікая вярста — 1948,2 м, роўная 1000 сажняў». І лес амаль да нябёс будзе, значыць да такога месца, адкуль пад’ём у нябёсы менавіта...

Даўно ўжо не хадзіў я са Старога Ляўкова ў Рыбакі. І даўно быў каля Кардона — прысёлка вёскі Лешукі, што ў дзве ці тры хаты прысеў над поймаю ракі Нараўкі. Калісь там была наша сенажаць, туды ганяў я пасвіць кароў. Каля Кардона моста не было, быў брод. Там не толькі падыходзілі дарогі з Лешукоў, Парослага і Граматнага, але і быў вадапой, дзе пасля пашы паілі дабытак. Пасвілі яго восенню, калі ўжо быў прыбраны другі пакос. Ды не толькі жывёлу там паілі — я і сам, калі запатрабавала смага, бесцырымонна ўваткнуўшы рот у рэчку, піў з яе ваду, гэтаксама як робяць гэта жывінкі, як калісь рабілі малакемлівыя кандыдаты ў Гедэонавых ваякаў. Зараз гэта было б небяспечна; калісь у Нараўцы былі не толькі рыбы, але і ракі, якія вельмі патрабавальныя да чысціні вады. З гадамі хімізацыйнага прагрэсу ракі прапалі, а і людзям, каб не зазнаць лёсу ракаў, давялося памяняць свае вадапоі...

Шмат што забылася з таго часу, але ж ёсць пісанае слова, каб прыпомніць. Як падае Пётр Байко ў «Энцыклапедыі Белавежскай пушчы», у Вадохрышча белавежскія вернікі выходзілі на раку (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF