Ніва № 08 (3537), 25 лютага 2024 г.

А школа ўсё далей ад вучняў...

Марыя КУЖАЛЕЎСКАЯ

Калі я пайшла ў школу, мне давялося хадзіць у яе за два кіламетры. Тады амаль у кожнай вёсцы была школа. Вакол нашай усе вёскі мелі свае школы, толькі ў нашай не было. Не было, хаця школьны пляц быў, як яго называлі вяскоўцы. І толькі пажылыя людзі як праз імглу памятаюць, што школа калісьці ў нашай вёсцы была, але ніхто не ўспомніць, у якія гады. Гэтак было ўсё-такі шмат гадоў да вайны, калі найстарэйшым жыхарам нашай вёскі не прыходзілася там вучыцца. Я хадзіла ў школу ў суседнюю вёску. Прайшло нямнога гадоў і пачалася ліквідацыя і гэтай школы. Паводле рэформы сістэмы асветы многа школ з васьмікласных сталі школамі 1-3-класнымі.

Рэформа асветы вымусіла новыя абавязкі на ўладах. Трэба было старэйшых вучняў давозіць у зборную школу. Тады паявіліся школьныя аўтобусы. Яны былі вельмі папулярныя. Вазілі настаўнікаў, вучняў, але карысталіся імі іншыя жыхары вёсак. Кіроўцы не заўсёды ахвотна забіралі дарослых. Часам не хапала месцаў. Але як адмовіць бабульцы, якой трэба да доктара?.. У філіяльных школах працавала найчасцей двух настаўнікаў, а класы былі спалучаныя. Калі я стала працаваць у шымкаўскай школе, там не было спалучаных класаў. Школе ў Шымках падпарадкаваны былі школы ў Юшкавым Грудзе і Ялоўцы. На жаль, яны доўга не існавалі. Улады вырашылі ўсіх дзетак вучыць у школе ў Шымках. Да гэтай пары вучні з класаў 1-3 хадзілі ў свае школы, цяпер іх сталі давозіць. Трэба было ўставаць вельмі рана. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF