Ніва № 08 (3537), 25 лютага 2024 г.

Надзея (працяг з «Нівы» № 07)

Віктар САЗОНАЎ

Наталлі стала непрыемнай гэтая тэма. Яна зразумела, што ён зараз хоча купіць яе з усімі кішкамі разам. І невядома для правядзення аперацыі толькі, ці на ўсе іншыя патрэбы і жаданні ў дадатак. Ёй стала не па сабе.

Яна яшчэ хацела запярэчыць, што нават ферзі самыя па сабе не ходзяць. Іх перасоўвае гросмайстар. Або навічок у гульні, які і правіл толкам не ведае. Або лёс. Называй як хочаш. І тады шахматная дошка ад зебры нічым істотна не адрозніваецца. Зебра і ёсць зебра, толькі ў клетку. Але не было каму даказваць. Чалавек, які сядзеў насупраць, лічыў сябе разумнейшым.

Акурат у гэты момант пад пільным наглядам Марыі ім прынеслі нейкія экзатычныя стравы, і разлілі па бакалах віно.

Жанчына адразу выпіла бакал цалкам, і яго напоўнілі зноў.

— Давай па справе, — прапанавала яна. — Ты хочаш, каб я і мае беларускія калегі правялі аперацыю.

— Так. Аперацыя тайная, медычныя прэпараты не зарэгістраваныя і іх прымяненне можа пацягнуць адказнасць. Таму з амерыканскімі калегамі не хачу звязвацца. Сальюць інфармацыю ў газеты за грошы. Або ўкрадуць вынаходніцтва і запатэнтуюць самі, ці прададуць медычным карпарацыям. Вы не здрадзіце інфармацыі, бо вам усё адно не павераць. Па першым маім слове выкінуць з ЗША так далёка, што ад Беларусі будзеце далей, чым зараз. Гэта я так жартую, — патлумачыў ён, заўважыўшы здзіўленне ў вачах Наталлі ад яго папярэдніх слоў. — Ніхто нікога (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF