Ніва № 08 (3537), 25 лютага 2024 г.

Новыя вершы Юрыя Баены

Юры БАЕНА

Падляшша

Падляшша — краіна паэзіі і святла.

Тут шырокі кругагляд,

магутная высь і прываблівая даль.

На радзімай зямлі

з цуда-крыніц бярэм

сілу крылаў сваіх.

Падляшша — калыска спеўнай цішыні.

Паветра чыстае, празрыстае,

над гаем маланка.

У кавалькадзе нястрымных дзён

міла вітаем усе ранкі.

Падляшша — наш чароўны сад...

Таму на шляху жыцця,

калі квітнее айчынны свет,

не адзін імкнецца пакінуць

найлепшы свой след.

Наша паэзія

Яна шчырая,

яна родная, кроўная,

краялюбная.

З зялёнымі вачамі дубровы,

уся ў блакіту харастве.

Заўсёды з народам,

кліча маўчаннем,

кліча трывогай.

Яна ад Бога.

Вольная,

у сэрцах разбурае муры,

перасякае межы —

паэзія творцаў „Белавежы”.

* * *

Між Дубровай i Драгічынам,

на берагах Буга і Нарвы,

ля цяністых дарoг,

пры палыновых межах,

у гушчарах зялёных кнеяў,

у пасляледніковых марэнах,

у адбітках акамянелых раслін,

у аскепках бyрштыну,

у попеле Троі,

у пясках Сахары,

у снягах Сібіры,

на горных вяршынях,

ды ў марскіх глыбінях —

шукаю зярнят будучыні.

Днямі і начамі,

на грані жыцця і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF