Ніва № 08 (3537), 25 лютага 2024 г.

Ручнікі Аліны. Бельскі абрадавы ручнік

Марыя ТАМЧУК

Сустрэча з нагоды ўнясення абрадавага ручніка ў Нацыянальны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны адбылася 9 лютага 2024 года ў Гістарычным музеі ў Беластоку — філіяле Падляшскага музея.

Абрадавы ручнік — «ручнік», «рушнык» — адыгрываў вельмі важную ролю ў паўсядзённым і святочным жыцці праваслаўных жыхароў Падляшша. Гэты кавалак палатна быў адным з найважнейшых культурных атрыбутаў, які сведчыць аб самабытнасці народа, які пражываў на Падляшшы, а таксама своеасаблівым кодам, які перадаваўся з пакалення ў пакаленне. У 1950-1960-я гады традыцыя вырабу ручнікоў паступова знікае. І такі стан працягваўся да першых гадоў ХХІ стагоддзя, пакуль не адбылася змена ўспрымання традыцый і павагі да вырабаў народнай культуры. Значную ролю ў гэтым вяртанні мела этнограф Аліна Дэмбоўска-Янкевіч, куратар Падляшскага музея ў Беластоку. Яе міжнародныя даследчыя, выдавецкія, асветніцкія і выставачныя праекты спрыялі захаванню ад забыцця самога абрадавага ручніка, а таксама традыцыі яго вырабу.

Нас радуе, што моладзь усё больш цікавіцца ткацтвам, вышыўкай, карункамі як складнікамі кожнага абрадавага ручніка. Дзякуючы гэтаму ручнік паволі вяртаецца на ранейшае месца не толькі ў месцах рэлігійнага культу, але і ў хатах жыхароў Падляшша, а памяць пра ручнік і яго месца ў традыцыі не губляецца. Важным таксама з’яўляецца моцны ўплыў гэтай традыцыі на іншыя праявы народных рамёстваў на Падляшшы. Гаворка (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF