Ніва № 08 (3537), 25 лютага 2024 г.

ХХХІ раённы ў Беластоку

Міра ЛУКША

Агульнапольскі фестываль беларускай песні ахоплівае тысячы аматараў спеву і як найменш ад трыццаці аднаго года. Калектываў, якімі апякуюцца БГКТ і мясцовыя цэнтры культуры — шэсцьдзясят. Паяўляюцца і новыя гурты, хаця ўсе яны «маладыя духам». На сцэну ўзбіраюцца і мафусаілы, што радуюць наш дух сваімі незабыўнымі гучнымі галасамі, як Люба Гаўрылюк, якая спявае і гуртуе паплечнікаў ад самага пачатку беларускай культурнай дзейнасці на Беласточчыне. У Беластоку выступіла 27 «музычных адзінак» у розных канфігурацыях. Яднала ўсіх добрая падрыхтоўка, знакамітае выкананне і святочная, шчырая ўсмешка ды радасць. Гледачы — поўная зала філармоніі па вуліцы Падлеснай у святочным настроі прыбылі сюды ў суботу 13 лютага, у большасці з тутэйшай меншасці, але было і пару асоб ад дыяспары.

— Кранальна, варта паслухаць, што кажа пра канцэрт адна з дзяўчат з дыяспары, — кажа Аляксандр Петручук, вядучы сайт «Музычныя колеры Падляшша» (ІІІ месца сярод салістаў у спеве пад акампанемент). — Варта запытацца ў тых, хто ўжо скрэсліў культуру, створаную і захаваную жыхарамі Падляшша, сцвярджаючых, што адзіным варыянтам захавання беларускай культуры з’яўляецца тое, што прапануе дыяспара. Няўжо мы проста ямка «забытая багамі», дзе пануе «халтура» і базарная музыка?

Ганна Ярашэвіч: — Мо тры з паловай гадзіны глядзела канцэрт беларускай песні ў беластоцкай філармоніі. Часам мне вельмі падабалася, часам засынала і было вельмі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF