Ніва № 08 (3537), 25 лютага 2024 г.

Выстава вышываных ручнікоў у Гайнаўскім доме культуры

Аляксей МАРОЗ

У Гайнаўскім доме культуры прэзентуецца выстава «Вышываны ручнік у культуры і традыцыі беларусаў Падляшша». Даўнія ручнікі сабраў і калекцыю саставіў Міхал Фільяновіч са Скарышэва. Вышываныя ручнікі на экспазіцыі выконваліся ў галоўным пасля Другой сусветнай вайны, але паказваюцца таксама старэйшыя экземпляры, з якіх самы стары ручнік выкананы ў 1905 годзе.

Адкрыццё выставы адбылося 9 лютага ў вялікім калідоры Гайнаўскага дома культуры, у прысутнасці вучняў першых класаў ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы і настаўнікаў. Прыбылі таксама аматары даўняга народнага рукадзелля, якія ў час сустрэчы падыходзілі да ручнікоў, прыглядаліся зблізку ўзорам і тэхнікам выканання вышывак і карункам, якімі найчасцей аздоблены былі ручнікі з абодвух бакоў. Экспазіцыю адкрыла інструктар па справах мастацтва ГДК Каміля Асташэўская, гайнаўская мастачка, выпускніца Мастацкага ліцэя ў Супраслі і Мастацкай акадэміі ў Кракаве, якая звярнула ўвагу на разнароднасць матываў і ўзораў абрадавых ручнікоў. Яна з дапамогай інструктара па справах мастацтва ГДК Уршулі Гіншт выканала сцэнаграфію выставы.

— Беларусы Падляшша ў мінулым вышывалі прыгожыя ручнікі. Гэта наша беларуская спадчына. Радуе прысутнасць моладзі на адкрыцці сённяшняй выставы. Я прапаную пачаць вучыцца вышыванню, паколькі гэта цікавы занятак. На здымках, якія я падрыхтаваў на выставу, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF