Ніва № 08 (3537), 25 лютага 2024 г.

«Людзі без памяці»

Яўген ВАПА

На фоне ўсіх асабістых траўмаў, грамадска-ваенных трагедый, эпідэмій і неверагоднай колькасці хвароб, самым натуральным шчытом бяспекі можа быць адвечнае вандраванне з літаратурай — той актуальнай, і той класічнай, розных жанраў і тэматычных прапаноў. Здавалася б, згодна з усім вядомым рэцэптам і прыказкай, што кніжка — твой найлепшы сябра, свой супакой знойдзеш у ёй напэўна. Аднак цягам апошніх трох гадоў пачаў я ў сябе назіраць з’яву, якую раней цяжка было мне ўявіць. Проста значна цяжэй пачалі мне чытацца ўвогуле кніжкі. Вядома, зараз не найлепшы час, калі ідзе пра ўнутраную раўнавагу. Я таксама спачатку ўсю гэтую сітуацыю тлумачыў перагрузкай справамі, стрэсам, а нават асабістымі, дэпрэсіўнымі жыццёвымі днямі. Але менавіта і зараз прымусіць сябе чытаць кніжкі і да таго безупынна некалькі гадзін — становіцца праблематычным. Здаецца, яшчэ не кранула тая альцгеймерная старасць і не абрынулася абсалютная жыццёвая апатыя! З нейкай занепакоенасцю, але і злосцю гляджу на набываныя ўвесь час мною кнігі, якіх аднак я не ў змозе рэгулярна чытаць!

Яшчэ больш-менш спраўляюся з паэтычнымі выклікамі — і з цэлымі зборнікамі, і паасобнымі вершамі любімых аўтараў. Прозу пачаў адольваць зусім памалу і з перапынкамі. Затое любімае раней чытанне кніжак з гістарыяcафічнай, даследчыцкай тэматыкай ставіць пад сумненне пытанне, ці яшчэ мой мозг у змозе засяродзіцца на чытанні і разуменні бачанага перад сабою тэксту? Пішу гэта з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF