Ніва № 08 (3537), 25 лютага 2024 г.

Выканне ды ыканне

Міраслаў ГРЫКА

Гэты сказ пачынаецца з вялікай літары. Кожнае слова, якое яго складае — папярэдняе і наступнае — выразна падзелена прабелам. Нарэшце, гэты сказ заканчваецца малой літарай і кропкай. Калі б ён быў больш разгорнутым, то абавязкова былі б і іншыя знакі прыпынку: коскі, працяжнікі, пытальнікі... Усё гэта для таго, каб змест, які павінен перадаць сказ, быў упарадкаваным, чытэльным і адназначным. Аднак так было не заўсёды. Старажытныя грэкі пісалі цурком. Яны не падзялялі слоў і асобных сказаў, не ўжывалі вялікіх літар і знакаў прыпынку. Як правіла, яны пісалі, як і мы сёння, злева направа, але часам яны мянялі кірунак пісьма і, як старажытныя егіпцяне ці ізраільцяне, якія знаходзіліся пад іх культурным уплывам, пісалі справа налева. Чытанне такіх твораў выклікала шмат праблем. Здаралася, што няправільная інтэрпрэтацыя запісу прыводзіла да чалавечых трагедый. Усё гэта выклікала камунікацыйны хаос, параўнальны са спрэчкамі сучасных палітыкаў. Асабліва ў выступах на грамадскім тэлебачанні яны, здаецца, грэбуюць правіламі пунктуацыі і інтэрвалаў паміж сказамі, устаноўленымі правіламі выкарыстання вялікай літары. Такім чынам, яны выказваюць свае думкі гэтак жа, як іх запісвалі старажытныя грэкі — цурком і без увагі да іх пазнейшага прачытання. Апошнія ведалі, што яны думаюць, і спрабавалі гэта запісаць, а першыя не вельмі думалі, але ведалі, чаго не хацелі сказаць. І тым больш, зафіксуйце гэта на паперы або на электроннай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF