Ніва № 08 (3537), 25 лютага 2024 г.

Загінулі за свой характар (2)

Ганны КАНДРАЦЮК

Не дарма нашы людзі нават тады, калі яны ўжо разбагацеюць і спяць на грашах, хаваюць маёмасць і прыкідваюцца беднымі. Магчыма, тут прачынаецца генетычная памяць аб бяскарных рабунках, якіх ніхто не асудзіў і не прымусіў зладзеяў вярнуць захопленае гвалтам дабро.

Люба Рудчук са Шпакоў, 1932 года нараджэння, пра пасляваенны час кажа:

— Кожны дзень яны прыходзілі і бралі што хацелі. З хлява, з каморы, з сундукоў.

Іх старэнькую і разбітую ў вайну хату абміналі, бо тут не было ўжо чаго рабаваць. Адзін раз прыйшлі як па гарачых слядах. Маці ў той дзень пабывала на рынку ў Браньску:

— Яна купіла мне туфелькі, паставіла пад стол і кажа: Хто там іх будэ брал? А яны ўляцелі ў хату і адразу пад стол, цап за тыя пантофлікі. Я ў плач! І кажу праз слёзы: Mnie mamusia kupiła i jesce na nogach nie były, a pan jus zabiera! Іх двух прыйшло, — успамінае бабуля, — і той другі, які стаяў у дзвярах, кажа: Rzuć! Rzuć dla tego dzieciaka pantofli. То той, што браў, са злосцю шпурнуў абутак пад стол і толькі фукнуў. І выйшлі яны...

У сваім горкім расказе баба Люба як агню пазбягае прозвішчаў злачынцаў.

— Хто гэта «яны»? — пытаю пра начных рабаўнікоў.

— Прыходзілі захутаныя, або плахты накідалі на сябе, каб схавацца. Уcё адно, іх старэйшыя бабкі пазнавалі, ці то па голасе, ці па паходцы.

— «Яны», тыя рабаўнікі, былі таксама са Шпакоў?

— Таго я не бачыла, не скажу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF