Ніва № 07 (3536), 18 лютага 2024 г.

Аляксандр Дастойны

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Слухаю пропаведзь у царкве ў першую нядзельку лютага; прапаведнік паінфармаваў, што «г.зв. біскупы г.зв. Украінскай Праваслаўнай Царквы» выключылі з кагорты святых Аляксандра Неўскага. А зрабілі гэта таму, што паводле іх, — так тлумачыў прапаведнік, — князь Аляксандр ніколі не быў у Кіеве. То ж і Ісус, — мудрагеліў далей мой святар, — ніколі не быў у Кіеве, і яго ж таксама, так мяркуючы, трэба выключыць з пакланення... І яшчэ, патлумачыўшы прытчу пра невідучага з 9 раздзела Евангелля ад святога Яна, дадаў, што і ён адкрывае прыхаджанам вочы на справу. То і мне выпадае раскрыць вочы і прыглянуцца шчыльней да рашэння ўкраінскіх іерархаў...

Руская Праваслаўная Царква паставілася да гэтай справы значна памяркоўней; яе прадстаўнік Валянцін Лебедзеў заявіў: «Выключэнне князя Аляксандра Неўскага з ліку святых, згадваных Праваслаўнай царквой Украіны, сімвалічнае ў сувязі з антызаходняй палітыкай князя і жаданнем украінскіх раскольнікаў «спадабацца» Ватыкану. Ён для тых людзей з’яўляецца гістарычным антызаходнікам, у адрозненне, напрыклад, ад князя Данілы Галіцкага, які ў той жа час звярнуўся да Рыма і прыняў унію з Каталіцкай царквой. А Неўскі, наадварот, стаяў супраць Захаду і заключыў саюз з Усходам, з мангола-татарамі, захаваўшы праваслаўную веру. Раскольнікі намечаны на стварэнне новай адзінай украінскай царквы, якая заключыла б унію з Рымам, што з’яўляецца часткай плана канстанцінопальскага патрыярха (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF