Ніва № 07 (3536), 18 лютага 2024 г.

Багатыя стыпендыі ад маршалка

(рмац)

Сёлета падляшскія мастакі атрымалі рэкордныя грошы на свае праекты. Амаль 550 чалавек у рэгіёне атрымалі стыпендыі Падляшскай маршалкоўскай управы. Гэта падтрымка творчых таленавітых вучняў, але і дарослых творцаў. 420 тысяч злотых даюцца на праекты ў галіне мастацкай творчасці, прасоўвання культуры і догляду за помнікамі. У гэтым выпадку 36 гадавых стыпендыятаў атрымаюць па 10 тысяч злотых, а дзевяць шасцімесячных стыпендыятаў могуць разлічваць на падтрымку ў 7 тысяч злотых. Таксама ваяводскі самаўрад прызначыў стыпендыі таленавітым вучням. Сёлета ажно 510 таленавітых маладых людзей з Падляшша будуць атрымліваць штомесяц па 250 злотых. Сума падтрымкі рэкордная — больш за 1,55 мільёна злотых.

Стыпендыі ў галіне мастацкай творчасці для вучняў з Падляшскага ваяводства былі заснаваныя ў 2005 годзе як жывы помнік пасля смерці Папы Яна Паўла ІІ. Мэта гэтай падтрымкі — дапамагчы дзецям і моладзі, асабліва з сельскіх мясцовасцей, рэалізаваць свае захапленні і таленты і ахапіць тых школьнікаў, якія маюць складаны доступ да культурных каштоўнасцей.

1 лютага ў Падляшскай оперы і філармоніі адбылося ўрачыстае ўручэнне стыпендый у галіне мастацкай творчасці, прамоцыі культуры і аховы помнікаў. Было прызначана 45 стыпендый на агульную суму 423 тыс. злотых. Падчас урачыстасці маршалак Артур Касіцкі і віцэ-маршалак Марэк Ольбрысь уручылі дыпломы стыпендыятам. Дзякуючы фінансавай падтрымцы стыпендыяты атрымаюць магчымасць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF