Ніва № 07 (3536), 18 лютага 2024 г.

Надзея (працяг з «Нівы» № 06)

Віктар САЗОНАЎ

17. Сустрэча другая. Наталля выключыла душ і скіравалася да ложка. На гэтым этапе трэба было добра выспацца перад сустрэчай з Мішкам. Ці з прафесарам Міхаілам Сымановічам. Яна яшчэ не ведала, у якім вобразе з’явіцца яе былы каханы. Хіба што ён і сам не ведаў. Але ў кожным выпадку выспацца трэба.

А для выканання гэтай задачы неабходна хутчэй заснуць. А то тыя думкі, што наведваюць яе, абсалютна не спрыяюць супакаенню. Хутчэй наадварот.

Яна дастала з дамскай сумачкі медычны прэпарат для сну, падабрала неабходную дазіроўку. Медычка ўсё ж. Як часамі гэта прафесія бывае карыснай і для сябе самога, а не толькі для іншых. Наставіла будзільнік на тэлефоне з тым улікам, каб застаўся час на касметычныя чары. А на іх быў адведзены час не меншы, чым на сон.

Сон прайшоў у строга запланаваным рэжыме. Медыцына аказалася на належным роўні, медыкаменты спрацавалі адпаведна з іх прызначэннем. Чарговы кароткі душ пасля сну таксама не падвёў. Прыдаў бадзёрасці і энергіі. А вось наданне свайму абліччу запланаванага вобразу пачало даваць збоі.

Можа таму, што сам шуканы вобраз быў дастаткова абстрактны і не меў адназначнай завершанасці нават ва ўяўленні. А можа з за адсутнасці ведаў пра сённяшнія густы таго, хто будзе ацэньваць усю гэту прыгажосць. Хто яго ведае.

Але ж яна жанчына. Містычныя веды ў галіне пераўвасаблення закладзены ў генах і свядомасці. Гэта і ёсць яе абстракцыя і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF