Ніва № 07 (3536), 18 лютага 2024 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (74). Час на пачуцці. Частка другая.

Андрэй СЦЕПАНЮК

Пасля ночы прыходзіць дзень, пасля буры сонца, а пасля маўчання словы. Надалей словы звязаныя з чалавечымі пачуццямі. У міжчасе, захацелася крыху пачытаць на тэму тых жа разумных сцвярджэнняў іншых асоб, і папраўдзе здурнеў у тую хвіліну яшчэ больш. Крыху не разумею чаму. Разважанні гэтыя зводзяцца да чалавечых эмоцый ці часовых хваляванняў, а дык наш тэзіс адзін: пачуцці, асабліва тыя галоўныя, гэта штосьці, што кранае чалавека на ўсё жыццё. Ці кахаем, або ненавідзім толькі раз у жыцці? Зразумела, найчасцей не. Але, калі зрабілі мы гэта хаця адзін раз, застанецца гэта ў нашай свядомасці назаўсёды. Толькі памятаць трэба, што вельмі часта ідзе за тым туга, невыносны жаль прамінання, калючасць адзіноты.

Скажы мне: ты помніш

Той вечар у Вільні?..

Быў вецер,

І пыльнай,

Няўтульнаю Вільня была

На вуліцы побач

з вакзалам,

дзе дымная поўня

плыла...

„Пажар недзе?..”

„Поўнач. Пара мне...”

„Праводзіць?..”

Мы выйшлі — перон быў пусты.

„Не едзе ніхто і нікуды”.

„Забудзеш мяне?..”

„Не забуду...” — прамовіла ты

У дым той,

У пыл той,

У Вільню,

Дзе ўночы гарэлі масты.

Уладзімір Някляеў,

„Скажы мне, ты помніш...”

* * *

А да якіх пачуццяў залічыць можна самоту? Ці гэта зусім нейкае пачуццё? Ці толькі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF