Ніва № 07 (3536), 18 лютага 2024 г.

Знаходка ў Багаслоўскай царкве ў Новаберазове (працяг артыкула з Нівы № 06)

Аляксей МАРОЗ

Старое Беразова — асаблівая вёска Новаберазоўскага прыхода. Мяркуецца, што перад заснаваннем цяперашняй парафіі ў (Старым) Беразове была збудавана царква. У юнацтве я задумваўся, чаму ў Старым Беразове арганізаваліся святочныя сталы і запрашалі сваякоў у госці ў дзень памяці святой праведнай Анны, калі гэтая святая была нябеснай заступніцай суседняга Старакарнянскага прыхода. Тады ў Старым Беразове святочным вечарам на пляцоўцы ладзілася вясковая забава. Думаў я тады, што Старое Беразова ў мінулым належала да Старакарнянскага прыхода і таму так засталося. Аднак аказваецца, што было наадварот. Ва ўступе да «Кнігі цудаў перад іконай Божай Маці ў Старым Корніне» адзначана, што мясцовасць Старое Корніна паўстала перад 1570 годам, калі каралеўскі дваранін Астафій Халецкі заснаваў некалькі вёсак на поўдзень ад ракі Нарвы: Вітултова (зараз Вітава), Сток (Істок), Карыціска, Махнатае, Мора, Беразова (Старое), Збуч, Курашава, Камень і млын Вежанка. Для духоўнай апекі мясцовых жыхароў была заснавана праваслаўная парафія ў (Старым) Беразове. Прыход у Старым Корніне паўстаў у 1631 годзе. Згодна з вуснымі пераказамі і гістарычнымі крыніцамі, пасля вялікага пажару ў Старым Беразове, калі мела згарэць царква, была заснавана вёска Новае Беразова, у якую ў самым пачатку ХVІІ стагоддзя перасялілася частка жыхароў Старога Беразова. Прыход у Новым Беразове быў заснаваны ў 1617 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF