Ніва № 07 (3536), 18 лютага 2024 г.

Беларуская дэмаграфічная бяда

Яўген ВАПА

На мінулым тыдні ў гэтым месцы прывёў я статыстычныя даныя наконт колькасці пражываючых у Польшчы грамадзян Беларусі з легалізаванымі адміністрацыяй дакументамі пабыўкі. У мяне нават з’явілася задума, каб з навукоўцамі, якія займаюцца міграцыйнымі пытаннямі, адсачыць беларускую эміграцыю ва ўсіх яе напрамках і катэгорыях — як на ўсход, так і на захад; тую палітычную і гэткую за хлебам і навукай. Адным словам, прыблізна паспрабаваць вызначыць дэмаграфічнае беларускае становішча на фоне ўсіх тых працэсаў, якія мелі месца цягам дзесяці апошніх гадоў. Проста, так як прынята ў свеце разглядаць такія з’явы ў катэгорыях агульнанацыянальных перапісаў насельніцтва ў такім прамежку часу. Чым больш я задумваўся як і хто можа мне дапамагчы ў такім усебаковым асвятленні тэмы, тым больш зразумелым для журналісцкай лагістыкі была патрэба атрымання статыстычных даных з самой Беларусі. На жаль, туды дарога нам закрытая і то не толькі ў навуковым і сацыялагічным пытанні.

Калі ўжо думаў адпусціць сваю занадта амбітную задуму даць адказ на пытанне колькі зараз жа беларусаў у самой Беларусі і па за яе межамі, так як і ў мінулую нядзельную раніцу, гартаючы старонкі беларускіх сацыяльных сетак на тэлеграм-канале БЕЛАРУСКАЯ ВЫВЕДКА / BELARUSIAN INTELLIGENCE https://t.me/heneral_kgb/345 прачытаў тэкст, які прапаную нашым чытачам цалкам: «Дэмаграфічная паніка Лукашэнкі. Нашы крыніцы паведамляюць, што Аператыўна-аналітычны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF