Ніва № 07 (3536), 18 лютага 2024 г.

У акіяне інфармацыі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Сучаснае грамадства патанае ў акіяне інфармацыі. Яе настолькі многа, што аддзяліць невялічкія зярняткі праўды ад асцюкоў маны і густога пустазелля хлусні становіцца ўсё цяжэй. Штодзённа на галаву чалавека абрынаюцца плыні інфармацый і ацэнкавых меркаванняў, пераважная бальшыня якіх альбо свядома фальшывая і маніпуляцыйная, альбо павярхоўная, альбо псеўдасенсацыйная. І такая натура чалавека, што ён чамусьці намнога лягчэй і хутчэй верыць менавіта закручанай у эфектную абгортку хлусні, чым сапраўднай інфармацыі. Як казаў выдатны сатырычны фінскі пісьменнік Мартці Ларні, голая праўда заўсёды доўга мерзне на холадзе, перш чым грунтоўна абароненыя чалавечыя сэрцы пусцяць яе пагрэцца.

А паколькі для медый найважнейшымі ёсць рэйтынгі і адпаведна прыбыткі, то фальшывая інфармацыя пераважае, дамінуе і часта пераварочвае ва ўяўленні яе спажыўцоў сапраўдныя рэчы на адваротныя. Белае становіцца чорным і наадварот. Галоўнае для пераважнай бальшыні сучасных медый — гэта абслужыць той ці іншы палітычны заказ. Пры тым не грэбуецца нічым. Адзін з улюбёных прыёмчыкаў — гэта вырванне слоў з кантэксту, неадпаведны пераклад на іншую мову і як следства маніпуляцыя выказваннямі вядомых людзей, якім часта надаецца недакладны і нават зусім адваротны сэнс. Такія рэчы, як прынцыповасць, сумленнасць, апора на факты — цяпер відавочна не ў модзе. Ну а за праўду яе носьбітам заўсёды даводзіцца плаціць і часта досыць дарагой (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF